Усе рубрыкі

УСІМ БУДЗЕМ РАДЫ — Сяргей Брандт

Колькі раз нас палілі агнём,
Колькі раз мы гублялі і мову.
А цяпер паглядзі – зноў жывём,
Кружыць бусел над белым касцёлам.

аисты

І пяюць як заможна званы,
І ляціць спеў над полем, над вёскай,
Доўгі след ад цяжкой бараны
Ды гамоняць драўляныя кросны.

На стале вышываны абрус
Усе заходзьце, усім будзем рады.
З добрым сэрцам жыве Беларусь
Кожны дзень, як сапраўднае свята.

Сяргей Брандт, 01.10.2014

Курсы беларускай мовы для дзетак дашкольнага ўзросту

Курсы беларускай мовы для дзетак дашкольнага веку запускае «Мова нанова». За некалькі дзён пасля анансавання на заняткі запісалі больш за 30 дзяцей. Чытаць далей » Курсы беларускай мовы для дзетак дашкольнага ўзросту

Меркаванні нямога — Сяргей Брандт

Лiчыў зоркi — памылiўся,
Бо за нешта зачапiўся.
А калi на ногi ўстаў,
Глядзець на неба перастаў.

gj'n
Спачатку пеў нямыя словы,
Быццам быў зусiм здаровы.
Але ж нiхто не зразумеў,
Мабыць грыпам свет хварэў.
Напiсаў тады я казку,
Людзям даў адну падказку.
Вось толькi словы не гульня —
Не маюць сэнса i хлусня!
Каму данесцi, каб паспець
Hямыя словы ў голас спець.
Ад зорак адыйсцi няможна,
Яны трымаюць асцярожна…

Сяргей Брандт, 18.09.2014

У ГОСЦI ПРЫЙДЗЕ ПОЎНАЧ — Сяргей Брандт

Крылом чарнюткiм жоўны
У госцi прыйдзе поўнач.
Заплюшчаць сцежкi вочы,
Як птушка крыкне тройчы.

10105
А ноч з расой вiльготнай,
Адшэпчуць даль сумотную.
Пральюць з вядра над хатамi
Бурштынкi зорак з латкамi.

I свет, што над мястэчкам,
Запалiць у вокнах свечкi.
Тканiнай белай увесь ганак
Накрыў туман, чакаўшы ранак.

Сяргей Брандт, 15.09.2014
Крыніца ілюстрацыі:Татьяна Гамзина-Бахтий.АВГУСТ В ДЕРЕВНЕ. НОЧЬ


Рэкамендуем: