Усе рубрыкі

СЛОВЫ ПРА ВЕЧНАЕ. “AVE MARIA…” – Сяргей Брандт

Вецер пяе, клiча птушак у вырай,
Мокрае лiсце — жоўтым у дзверы.
Словы лагодныя: „Ave Maria…”,
Як чысты свет i масты нашай веры.
57090336_1269835750_Virgin_Mary
Праз сотнi дзён, абрываючы крылы,
Па першай вадзе вярнуцца да хаты.
Абшары прамовяць: „Ave Maria…”,
На лiпе старой запiшчаць бусляняты.

Нiзкi паклон да зямлi мой Радзiме,
Што слухаць i бачыць мяне навучыла.
Словы пра вечнае: „Ave Maria!”,
Вера людзей i зямлi нашай сiла.

Сяргей Брандт, 02.02.2013

ВУНЬ ТАМ, ЗА ЛЕСАМ… – Сяргей Брандт

Вунь там, за лесам, была вёска,
Гадоў пятнаццаць, як няма.
Сцяжынак вузкiя палоскi,
Сады, падмуркi, цiшыня.
90922435_0_624bc_49f61148_L
Ляцяць у вырай птушкi цяжка,
Iх гонiць подыхам зiма.
Над вёскаю ляцяць паважна,
Над тым, чаго ўжо няма.

Пад хмарным небам aдгалоскi,
Зноў на чужбiну да вясны.
Вунь там, за лесам, была вёска,
Цяпер чакаюць толькi сны.

Сергей Брандт, 09.08.2012

МАЛЫЯ ШВАКШТЫ – Сяргей Брандт

Пяюць хвалi вясковага мора,
Шматкi пены ля берага круціць.
Месяц свецiць агеньчыкам хворым
I цяпла да свiтання не будзе.
швакшты 1
Спяць у цемры дзiравыя сецi
I чакаюць улоў плямы-чоўны.
Ноч маленькiмi зоркамi мецiць
Бераг пенай застужанай роўна.

Будзе дзень новы — будзе i ежа,
Сонца птушкай на хвалях заб’ецца.
Сум прагонiць у бок старой вежы,
Дабрынёй, як вясёлкай пральецца.

Сяргей Брандт, 21.09.2012

КАЗАЧНЫЯ АПАВЯДАННI ПРА ГНОМА I ДЗЯЎЧЫНКУ ПАЎЛІНКУ – Сяргей Брандт

Частка чацвёртая
Залатыя лясныя карасiкi
гном и девочка
Сонейка марудна паднялося над хутарам. I адразу заспявалi прачнуўшыся птушкi, зашкублiся* пад печкай жвавыя мышаняты, а Паўлiнка нiяк не магла расплюшчыць свае вочы. Амаль паўдня яна хадзiла са сваім малым сябруком па лесе i шукала грыбы.
Учора ўсё было сапраўды цудоўна, але свежае лясное паветра i цiкавае вандраванне зрабiлi сваю справу — дзяўчынка спала ўсю ноч, як пшанiцу прадаўшы, вельмi, вельмi смачна i прачынацца не збiралася. Гадзiнiк прапеў дзевяць гадзiн ранiцы.
Гном падняўся, як заўжды, з першым праменьчыкам сонца, вымыў твар i рукi студзёнай вадзiцай, прайшоўся па сваёй агароднай дзялянцы, У хаце было надта цiха …затым ён паганяў зайчанят ад маладой морквы, паказаў iм, дзе расце смачная канюшына, напiўся смачнай ячмянёвай кавы са свежым (прынеслi суседкi-ваверкi) з арэхамi караваем. Ад хаты веяла соннай цiшынёй.
— Ну i павошта, ты, малую ў лес за сабой пацягнуў? — запытаўся ўголас сам у сябе чалавечак. — Яна ж са сталiцы прыехала, дзе ёй там за паўдня дзесяць кiламетраў прайсцi-прабегчы.
— Трэба нешта рабiць, — i ён накiраваўся да студнi, дзе побач у нары, пад вялiкай яблыняй жыло сямейства руплiвых вожыкаў.
— Добрай ранiцы, сусед! Разумею, што маeш свае справы, але дапамажы мне дзяўчынку разбудзiць. Патапачыце, калi ласка, усе разам пад яe вокнамi.
Вожыкi адклалi свае справы на потым, а спраў летам яны мелi вельмi многа, i шэрым
ланцужком запыхцелi туды-сюды: адзiн, другі, трэцi раз… Нiякага выніку — цiшыня.
— Cам бачыў, сусед, тапацелi, сапелi i пыхцелi, усiх мышэй напалохалi, а малая спiць сабе.
Трэба цяпер з гарматы страляць. Выбачай, але справу за нас нiхто другi не зробiць, — i пайшлi далей грыбы сушыць, ды яблыкi з дзiчкамі на долькi рэзаць. — Праз паўтары гадзiны наступiць поўдзень.
Тады Гном завiтаў да сваёй рыжахвостай суседкi-вавёркi, якая тым часам ужо заканчвала ўладкоўваць арэхi ў каморку свайго дупла, але на прамову яго дапамагчы не адмовiла, а хуценька ўскочыла ў расчыненае акенца ў хаце, затым на ложак, – Цок,цок,цок! Прачынайся, дарагая, сонейка над лесам паднялося! Цок, цок, цок!
Расплюшчыла Паўлiнка вочы — дзень сонечны, вавёрка на ложку сядзiць, нечага на яе злуецца, цокае. Вось якая яна соня! Трэба ўставаць хутчэй. Спраў летам на хутары на ўсiх хопiць.
Тым часам чалавечак ужо дагледзiў усе свае градкi, палiў нават сунiчныя радкі i, седзячы на зэдлiку* пад кустом язмiну, чакаў, калi ж прачнецца гаспадарка хутара. На столiку побач пыхцеў самаварчык, на талерцы горкай ляжалi пернiкi, цукеркi i кавалачкi цёплага яшчэ вавёрчынага пачастунку.
— Добрай ранiцы! — прамовiла дзяўчынка i прысела побач. — Не злуйся на мяне, я не буду спаць болей так доўга.
— Добры дзень! — усмiхнуўся Гном, падлiваючы гарбату ў каляровы кубачак. — Нiчога звыкнешся. Снедай i пойдзем сёння на лясное азярцо карасiкаў на юшку лавiць. Залатых!
— Карасiкаў? Залатых? A што бывюць i такiя? А ў цябе есць спiнiнг? А чарвячкоў ужо накапаў? А прыкормку зварыў? A на што залатыя карасiкi ловяцца?
_____________________________
*зашкубіліся – развесяліліся
*зэдлік – маленькая лаўка

Сяргей Брандт¸ 26.07.2013 г.


Рэкамендуем: