|
Сыпiць ветрык на страху
Снег, як белую муку.
Гурбы цукру намяла
I мяце мацней зiма.
Лiзнуў белае ваўчок —
Адмарозiў язычок.
„Не салодкае, не смачна,
Пахне стылым” – кажа качка.
Сыпiць ветрык на страху
Снег, як белую муку.
Гурбы цукру намяла
I мяце мацней зiма.
Сяргей Брандт, 02.07.2013
Занясла ў банк усе грошы
I ружовыя галёшы.
Сядзiць свiнка i чакае,
Хутка бонус атрымае.
“Куплю сукенку, потым-яхту,
Панчошкі, палячу ў Ялту.”
На вуха ёй прамовiў кот:
“Не мела ты, сястра, клапот.
Банк зачынiлi, а харок
З сабой усе грошы ўвалок.
На моры мае хату, яхту…”
Такiя вось лясныя жарты.
Сяргей Брандт, 02.07.2013
Чок-чок-чок!
Скача бычок.
П’е ваду з карытца,
Вельмi хоча бiцца.
Паганяў ён кацяня,
Пылянятак i ягня.
Заляцеў на агарод —
У нары схаваўся крот.
I вядро не прамiнуў,
Зачапiў, перавярнуў.
Скача, брыкае ля лесу
Жоўтавухая гарэза.
Сяргей Брандт, 02.07.2013
«Кось, кось, кось!» —
Клiча гучна Антось.
«Але я ж не конiк»,
Здзiўляецца слонiк.
«Якiя яны неразумныя дзеткi,
Малпе кiдаюць паперу i кветкi.
А малпы ядуць смачныя бананы,
Не ведаеш? Дык запытайся ў мамы».
Сяргей Брандт, 28.06.2013
|
Рэкамендуем:
|
|
Новыя каментары