|
У прыгаршню зоркi збiрае,
Вясна туманоў святло п’е.
А лес захапiўся iмклiвасцю мая,
Махае галiнкамi ды нешта пяе.
I клiча дзяцiнствам сцяжынка,
Раўчук за пагоркам уголас звiнiць.
I птушкi на полi чакаюць дажынкаў,
Вазочак старэнькi лагодна рыпiць.
Над вёскаю хмарка ўецца,
Затым пойдзе цяжка далей i далей.
Ды можа пад вечар дажджом павярнецца
I стануць падворкi пустыя дабрэй.
Сяргей Брандт, 20.05.2013
На мяжы, уздоўж ракi,
Злуюцца зноў браты-бычкi.
Стаяць насупраць, дзьмуцца
I нават не крaнуцца.
„ Што Вы робiце, быкi?” _
Пытаюць жвавыя шпакi.
„Усiм хопiць, дзень вялiкi,
Кiньце ў рэчку свае бзікi!”
На мяжы, уздоўж ракi,
Не разам два браты-бычкi.
Ды болей не злуюцца,
Паважна так пасуцца.
Сяргей Брандт, 19.05.2013
Частка першая
У вёску да дзеда
Рашэнне было прынята не самастойна, хутчэй улічваючы сітуацыю, якая склалася. Прынята з улікам народнага галасавання і з перавагай у адзін голас (мама заўсёды была супраць яго імкнення раптам стаць дарослым і самастойным). Перамаглі бацькі. Заўтра раніцай Міхась сядзе ў электрычку і паедзе на цэлыя зімовыя вакацыі ў забытую ўсімі маленькую вёсачку да дзеда.
У свае дванаццаць гадоў Міхась паспеў пабываць у Варшаве і Рызе, Вільнюсе і Берліне, таму што, ён як апантаны, любіў сусветную гісторыю і ўдзельнічаў у шматлікіх цікавых і сур’ёзных конкурсах. У некаторых ён займаў прызавыя месцы, у некалькіх стаў заслужаным пераможцам. Вось і зараз замест таго, каб наведаць старажытную стаянку першабытнага чалавека непадалёку ад Дзюсельдорфа, ён на цэлыя два тыдні паедзе ў месца, забытае ўсімі багамі.
У вагоне электрычкі было няшмат людзей. Хтосьці чытаў свежыя бульварныя навіны, хтосьці ўслых разважаў пра надвор’е, а хтосьці мірна спаў і калыхаўся ў такт руху цягніка. Ехаць прыйшлося доўга, амаль дзве гадзіны, Міхась паспеў ужо разгадаць сканворд і нават пагутарыць з адным студэнтам пра гісторыю дзяржавы Грах, якая на самай справе не існуе. На пероне вакзала, пагразаючы амаль па шчыкалаткі ў снег, ён знайшоў прыватніка, які згадзіўся адвезці яго за блізкі свет, але ў два разы даражэй.
Вадзіцель, вясёлы малады мужчына, аказаўся вельмі гаваркім і ўсю дарогу забаўляў хлопчыка мясцовымі гісторыямі пра маленькіх дзяцей, якія бясследна зніклі, пра ўсялякія выпадкі аб ведзьмаках і вядзьмарках. І як здалося Міхасю, гэты чалавек, на самай справе, чагосьці вельмі моцна пабойваўся, а каб схаваць свой страх, ужо ў чацвёрты раз распавядаў гісторыю пра дамавіка, які заўсёды выходзіў пераможцам у бітве з цёмнымі сіламі зла.
Але кожная паездка, нават самая цікавая і доўгая заўсёды заканчваецца. Пачаўшы свой доўгі шлях раніцай, Міхась, бліжэй да вечара, дасягнуў вёскі, ў якой даўно ўжо не бываў. Але якой вёскі, хутчэй сялібы бо хата дзеда стаяла воддаль ад астатніх, каля самага цёмнага і старога лесу.
Ва ўтульнай хатцы ветліва гарэла грубка, раскідваючы па сценах пунсовыя языкі цяпла. На чыста прыбраным стале ляжаў пшанічны каравай, накрыты льняным ручніком. Каля грубкі варкатаў шэры хітры кот, ён старанна заплюшчваў вочы, але нічога не выпускаў з віду, заўсёды ўсё пра ўсіх ведаў. Дзеда дома не было…
За акном пачалася завея. Вецер ірваў і церабіў дах старога будынку, сыпаў у вокны цэлымі жменямі снегу, ламаў галіны лясных дрэў і скуголіў у трубе страшнымі незразумелымі гукамі. Але доўгая дарога і ласкавае цяпло ўжо зрабілі сваю справу. Хлопчык, седзячы за сталом, пачаў засыпаць, паклаўшы галаву на складзеныя разам рукі. У сваіх мроях убачыў Міхась, як пад грубкай адкрылася засланка і адтуль у паласу святла ступіў маленькі смешны дзядок у доўгай світцы, з барадой і з доўгім кіем, які нагадваў кручок. За спінай у яго быў шэры палатняны мяшок. Міхась нават пачуў (а можа яму здалося), як дзядок прабурчаў сабе пад нос:
— На дварэ такая лютая завея, а ён нават дроў у печ не падкінуў. А яшчэ госць завецца. І што гэта з нашым светам робіцца? Эх, эх, эх!
(Працяг будзе)
18.05.2013
Казачка пра песцiк i тычынку
I
Жыла-была адна прынцэса
Ý бацькоýскiм замку каля лесу.
Даýно памерла яе мацi.
I гадаваý адзiны бацька.
I вось, аднойчы, пасля балю
Да таты дзеýчыну пазвалi.
Б: «Мая, каханачка, пястушка!
Мая, маленькая дачушка!
мастак Алеся Жыткевiч
Як трэба для тычынкi песцiк,
Патрэбны i жанiх нявесце.»
П: «Тата!Песцiк i тычынка!
Я не маленькая дзяýчынка!
Чытаць далей » Казачка пра песцiк i тычынку
|
Рэкамендуем:
|
|
Новыя каментары