Усе рубрыкі

Пра каляды: у чым сутнасць свята?

Каляда — гэта свята традыцыйна беларускае. Але вось сутнасць яго — гэта тое, пра што сучасныя гараджане забыліся.

Каляду зараз у нас адзначаюць часцей за ўсё ў студзені, але на самой справе свята звязана з днём зімовага сонцастаяння — гэта і ёсць сапраўдны народны Новы год па сутнасці. Адразу за Калядой пачынаюцца святкі — перыяд зімовых гулянняў, які доўжыцца прыблізна два тыдні.

kaliady
Фота: Мар’яна Кавіч

Чытаць далей » Пра каляды: у чым сутнасць свята?

Учора звячора (Калядная песня)

Учора звячора
Засвяціла зора.

Зора засвяціла,
Свет узвесяліла.

Свет узвесяліўся:
Хрыстос нарадзіўся.

Хрыстова раджэнне
Людзям на збаўленьне.

Людзі, выбягайце,
Хрыста прывітайце.

Хрыста прывітайце,
Нам каляду дайце.

Паслухаць аўдыё — прыблізна так спяваюць гэтую калядку ў народзе: Чытаць далей » Учора звячора (Калядная песня)

Краіна казак з’явілася на Android

Карыстальнікі мабільных прыладаў на базе Android могуць бясплатна спампаваць цэлую кніжную палічку праілюстраваных ды агучаных кніг на беларускай мове. Акрамя таго, праграма парадуе малечу музыкаю ды спевамі: у асобным раздзеле яны знойдуць цудоўныя песенькі гурта «Агатка» на словы вядомых беларускіх паэтаў, а таксама зборнік тэматычных песенек-размінак.

Сказки на белорусскомя языке для Android
Чытаць далей » Краіна казак з’явілася на Android

Мне родны кут не стаў блiжэй — Сяргей Брандт

Мне родны кут не стаў блiжэй,
Iмжыць пад вечар ля дзвярэй.
Замежнай мовы водгук гаркаваты,
Я плач птушыны чую каля хаты.

часы

Зязюлька плача, дзетак сваiх клiча
Ды днi стамлёна мае лiчыць.
Дзень дагарыць, зноў мне здаецца:
Зязюлька лiчыць штуршкi сэрца.

З дзяцiнства басаногага зязюля,
Мае прамовы ты адкуль пачула?
Як пераклiк таго, чаго ўжо не будзе,
Дажджом халодным галаву астудзiць.

Зязюлька плача, дзетак сваiх клiча
Ды днi стамлёна мае лiчыць.
Дзень дагарыць, зноў мне здаецца:
Зязюлька лiчыць штуршкi сэрца .

Яшчэ б нядзеляк жменю цёплых,
Але мароз малюе шэрым вокны.
Замежнай мовы водгук гаркаваты
I птушка болей не крычыць ля хаты.

Сяргей Качанаў-Брандт, 27.11.2015


Рэкамендуем: